Аляксандр Аляксеевіч ПАЎЛОЎСКІ
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь
у Французскай Рэспубліцы
Нарадзіўся 14 лютага 1950 г. ў Маскоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя).
У 1971 годзе скончыў Казанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1978 годзе – Ваенную Акадэмію бронетанкавых войскаў, у 1996 – Ваенную Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
Доктар ваенных навук.
|
1971-1976 |
Служба на афіцэрскіх пасадах ва Узброеных Сілах СССР, Маскоўская вобласць. |
|
1976-1978 |
Слухач Ваеннай Акадэміі бронетанкавых войскаў, г. Масква. |
|
1978-1994 |
Служба на афіцэрскіх пасадах ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. |
|
1994-1996 |
Слухач Ваеннай Акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, г. Масква. |
|
1996-1997 |
Начальнік Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь. |
|
1997-2007 |
Старшыня Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь. |
|
2008 (люты) |
Прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы. |
|
|
Мае дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь і іншых краін.
Жанаты, мае сына і дачку. |